Творчество внутри тебя
"Не забірай мае Ты карані..."
Не забірай мае Ты карані,
Не дай, каб зніклі ўспаміны,
І каб з гісторыі зямлі
Імя не сцерлася краіны.
Дапамажы мне не забыцца
Вытокі веры ў Цябе.
Адкуль бяжыць жыцця крыніца,
І што зрабіў Ты для мяне.
Сярод гісторыі краіны
Дай чуць мне роднай мовы гук.
Каб не засталіся руіны,
Каб не знікаў мой сэрца стук.
Як буду да Цябе маліцца?
Як атрымаю я пакой?
Любоў мая як будзе ліцца?
Як адчуваць сябе сабой?
Ці на якой яшчэ мне мове
Цябе Татуляй называць?
Хачу на мяккай роднай мове
Я усіх людзей дабраслаўляць!
Я нарадзілась нездарма тут,
Не выпадкова тут жыву!
Але мой край трымае горда
І багахульна галаву!
Гаворыць:" Бог мне не патрэбны,
Яго падтрымка і ўдзел.
Бо у мяне ёсць рубль срэбны,
Запоўніць ён душы прабел.
Я боль у тваіх вачах шукаю,
Мая краіна Беларусь.
Хрыстос сказаў:" Не пакідаю",
Таму я за цябе малюсь!
Звалілась у яму ты адчаю,
Ніхто бы выцягнуць не змог.
Караскаешся і спаўзаеш,
Але надзея ёсць, ёсць Бог!
Ён рэфармацыі калыску
Ківаў і песціў у спадзяванні.
Заўседы разам быў так блізка,
Праводзіў праз выпрабаванні.
Бо Ён не той хто б змог пакрыўдзіць!
Ён Тата, Ён Айцец твой родны,
Але ён грэх твой ненавідзіць.
Ён за цябе памерці згодны!
Таму змірыся, дарагая,
І не пярэч Хрыстовай воле,
Бо хутка прыйдзеш ледзь жывая
Пад гнётам цяжкага сваволля. SoliDeoGloria
Яна Зенько